Бiрутэ

Сабж: http://budzma.by/news/marcinovich-kurapaty.html

Мой Пяруне!
Святкуй жа на Волі вясновыя содні.
Прабудзілі цябе
Гаманлівыя дрэвы Гародні.
Мне Каложу зламала
Пакуты птушынай атрута:
Болей моцы няма
Ў клапатлівай жарыцы Бірутэ.
Мой Пяруне!
Пячэ захавальніцы зацнае сэрца!
Я вішчаць, я вяшчаць –
Весялей недарэка смяецца!
Пашкадуй маёй мошчы,
Вазьмі мяне ў сіці, Пяруне!
Буду гвалтам на плошчы,
Ці статкам свінячым у пуні.
Чорны змей запаўзе,
Нараджаючы іскрамі жахі,
Бо маўчаць у смузе
Пераможныя мінскія гмахі.
Ад каменнага шторму,
Застылай бетоннай залевы
Там сумуюць маркотна
Самотныя мінскія дрэвы.
Агнявымі стрыжамі
Варкоча картэж каралевы,
Бо дрыжаць над крыжамі,
Знікаючы, словы і спевы.
Паражэнства скубе
Супраціў Перунові заўзяты.
Я хачу да цябе.
Я хачу да цябе ў Курапаты.


Рецензии
Зачароўвае! І слог, і рытм, і змест. Моц!

Лаззаро   12.08.2019 20:08     Заявить о нарушении
Дзякуй, прыемна.

Ольга Маро   14.08.2019 02:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.