Давер

Я маю фору без дазволу
Лятаць нябачнаю здаля:
Давер да ролікавых колаў,
Давер да ровара руля.

Я маю фору без дакору
Не крыўдаваць на крадзяжы:
Давер да кроўнае прасторы,
Давер рэальнае мяжы.

Я маю фору ад пагоні
На кіраванне праз пяро:
Давер да боскае далоні,
Што карпанула пад рабро.


Рецензии