Парасоны
Раскрывае парасоны.
Луг цудоуны каляровы
Бачыць хмара з вышынi.
Парасоны, нiбы кветкi,
Палiвае дожджык рэдкi.
Хмары весела ад новай
Гэтай восеньскай гульнi.
Толькi мы яе папросiм:
Пачакай яшчэ ледзь-ледзь.
Хай жа зможа нас i восень
Трохi сонейкам пагрэць.
Ну а хмара не здаецца,
I як песня дожджык льецца.
Ручаi бягуць са звонам
Па зямлi хутчэй, хутчэй.
--Як прыгожа, --кажа хмара,--
У мяне такая мара,
Каб ад кветак-парасонау
Стала усё вакол ярчэй!
Толькi мы яе папросiм:
Пачакай яшчэ ледзь-ледзь.
Хай жа зможа нас i восень
Трохi сонейкам пагрэць.
Свидетельство о публикации №119040403405