Дзень

Цудоуны кожны дзень i кожнае iмгненне
Празрытасцю зары, яскравым прамянём,
Блакiтам вышнi, што дарыць нам натхненне
Любiць, тварыць, спяваць i поунiць свет цяплом.

Цурчаннем ручаёу i шумам навальнiчным,
I звонам цiшынi у перадсвiтальны час,
I пахам свежых трау  i водарам сунiчным,
I кветкамi садоу жыццё вiтае нас.


З усмешкай немауля, з адвечным першым словам,
З каханнем i дабром, i  з чысцiнёй надзей
Чароуны, незабыуны, рознакаляровы
Прыходзiць ён да нас, заусёды новы, дзень.


З удзячнасцю яго сустрэнем i праводзiм.
Хай застаецца толькi добры успамiн.
Каб заутра закружыцца у новым карагодзе
Звычайных спрау зямных i радасных хвiлiн.


Цудоуны кожны дзень i кожнае iмгненне
Празрытасцю зары, яскравым прамянём,
Блакiтам вышнi, што дарыць нам натхненне
Любiць, тварыць, спяваць i поунiць свет цяплом.


Рецензии
Добры верш. Есць некалькі заўваг. Але, ці слушна пра іх гаварыць.Нават калі і ведаеш нашу мілагучную і цудоўную мову,ды так мала на ёй размаўляеш,яшчэ радзей нешта пішаш,памылак не пазбегнуць,ды і пляцоўка ,напэўна, зараз не прыгодная, каб пісаць вершы па-беларуску.Вы малайчына!

Сергей Безручёнок   20.01.2025 15:34     Заявить о нарушении