Халоднай раницай

 Халоднай раніцай прыпынак паўпусты,  
Нібыта выспа на рацэ дрыготкіх рэльсаў. 
І павукі  яшчэ не павезлі суседскія лісты 
Ну што ты,  браце -   недарэка Цэльсій. 
Бярозам пусцяць кроў, гукаючы вясну
Бо бараноў няма,  ды час не Аўраама. 
Сваю ахвяру дзен без жалю прынясу, 
На алтары таго небачанага храма
Вясновага празрыстага святла
Ды вечнага сінеючага неба
Якому прагны ўсе людскія трэбы 
Бо прыканцы ўсё з нішчыцца датла.
Наперадзе магчымае  усё-
вясна, святло і птушак карагоды 
І недзе на Усходзе ўзяў Басё
свой пэндзаль, каб пісаць з вясновае нагоды.


Рецензии