Ручаiна

Я адмераю поўныя боты
Ручаёвай расталай вады,
Мокры ўвесь і з такою ахвотай
Адшукаю  дарогі-брады.

Мо яны прывядуць нас ізноў
Да ракі, у юнацкую рань,
Да тумана блакітнага сноў,
Дзе  знайду тваю кветку- герань.

Яна пахам сваім зачаруе,
У абдымкі кахання звядзе,
Аж туды, дзе крыніца віруе,
Дзе адбітак красы на вадзе.

Ты вядзі, ты нясі, ручаіна,
Маю памяць праз кветкі,   пратокі,
Да каханай і любай жанчыны,
Дзе ніколі не быў адзінокі...


Рецензии