Таямн чы мой край

Заступіў мне сцяжынку дубок,
Усхвалявала галінкай бярозка.
О, мой родны, мой любы куток,
Даражэнькая, мілая вёска.

Я на беразе стромкім стаю,
Дзе аблокі гуляють, як хвалі.
Шчырам сэрцам куточку пяю,
Дзе мы папараць кветку шукалі.

Ветрык лашчыць пяшчотна мяне,
Лічыць смела зязюлька гадочкі.
І рамонак бялюткі ільне,
Каб зірнуть у дзявочыя вочкі.

Набяру я ў далоні вады,
Заструменіцца дзіўнаю знічкай
Загудуць, заіграюць лады,
Ў сінявокай паляне крынічкай.

Сакавітая наша Зямля
Дзе гукаюць са мною бярозкі.
О, Радзіма, малая мая
Таямнічы мой край беларускі!
27.11.2018г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →