Брату Михаилу

 
   (ко Дню рождения)

Табе, мой брат, я вельмі ўдзячны,
Што ты хоць сам ізнемагаў,
А састарэлай хворай маме
Наколькі мог дапамагаў.

Яна адна нас гадавала
І сіл сваіх не берагла.
Нас і вучыла, і лячыла,
Дапамагала, чым магла.

Калі з гадамі аслабела,
Дык толькі ты з нас чатырох
Ёй дапамог - аблегчыў старасць,
Пакуль яе паклікаў Бог.

Па-брацкі ты са мной дзяліўся,
Па-брацкі ў горы спачуваў.
Тваю братэрскую падтрымку
Ў жыцці заўжды я адчуваў.

Жадаю моцнага здароўя
Табе на доўгія гады,
Каб жыў у радасці і шчасці,
Не ведаў гора і нуды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →