Прыгожая жанчына

Прыгожая жанчына
          стаяла каля крамы.
З блакітнымі вачыма —
          нібы сышла з экрана.
І некага чакала,
          і некаму званіла,
І поглядам шукала,
          і з некім гаманіла…
Мужчыны дзелавыя
          каля яе снавалі,
Іх мэрсы дарагія
          яе не хвалявалі.
І захапляўся кожны
          танюткім яе станам…
І вось адзін прахожы
          спытаўся нечакана:
«Адкуль жа ты, красуня,
          з якой сышла планеты?
Мне, мабыць, пашанцуе —
          сядай ка мне ў карэту!»
Жанчына паглядзела,
          з усмешкаю сказала:
«Я з Марса прыляцела!» —
          і знікла нечакана…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →