Развiтальны

Запампую ў аблокі жаданні:
На цябе хай пральюцца  дажджом,
Самым моцным, ліўнёвым каханнем,
Самым добрым, бязвоблачным сном.

Ты прачнешся ранкам імжыстым,
У той час, як разносісты хор
Праспявае нам песню найчыстую
Пад раскаты нябеснага мора.

Як жар-птушка крылом, дакранешся
Да майго закаханага сэрца,
На ўсмешку ў адказ усміхнешся,
За сабой зачыняючы дзверцы.

Я за ручку дзвярэй ухаплюся,
Каб адчуць след тваёй далані.
Сам сабе я шапчу і малюся:
"Затрымай ты яе, дагані!"


Рецензии