***

Вясна ўсміхаецца гасцёўна --
Жыве чаканнем перамен.
Яе спадзеў зіма не сцёрла.
Снягі сышлі. А што ўзамен?

Свабода, Праўда, Незалежнасць --
Жывуць асобна людзей.
Яны душы зямной належаць,
Належаць тым, хто рэй вядзе.

Ці не таму так сэрца б'ецца,
Бруяць вясновыя радкі?
Я ў той вясне шукаю сэнсу,
Надзеяй дыхаю ракі.

І ў хвалях гордага цячэння
Шукаю выйсце з багны той,
Што паглынула ў час вячэрні
Вясну жыцця, зямлі настой.
 
На  першацвеце ранняй вішні
Я колер радасці сустрэў:
З ім на свабоду праўда выйшла
І расцяклася ў кронах дрэў. 


Рецензии