***
Кожны верш удыхаю з праменнем,
Каб ён дужы быў, шчыры і моцны,
Стаў азнакай, падмуркам, каменнем.
А іначай -- навошта ўсе словы? --
Камянёў і на глебе хапае.
Кожны верш -- паратунак для мовы:
Для краіны,
для песні,
для краю.
Беларусь, дай мне крышачку часу! --
Я паспею прайсці па дарозе:
Па зямлі, што паіла нас квасам,
Частавала, лячыла ў знямозе.
Я паспею з табой падзяліцца
Думкай тою, што складзена з літар.
Дай мне часу... І зорка Дзянніца*
Ўзыдзе з вераю сэрца спавіта.
*Дзянніца -- ранішняя зорка.
Свидетельство о публикации №119032102814