Начны калейдаскоп
У абрыўках кароткія сны...
Там за мары схаваліся вочы
Ў пах чабора і водар лясны.
Што прыціхлі вы, ночкі ад восені?
Непакоіць імжа, подых сьцюж?
Плач птушыны й нябесная просінь,
Ці жальба замарожаных руж?
У заснежаным сціхлі буфеце
Падшафэ ўсе зімовыя мроі:
Каму сніцца каханне ў леце,
А каму - проста добры настрой.
Веру: некалі ночкай другою
Прызямліцца дажджынка- краса,
І ў руках з велікоднай вярбою
Прыйдзеш ты, першы дождж і раса.
Ну, нарэшце, прыгожыя сны!
Зноў цяплеюць і меньшацца ночы.
Я ўстаю ў абдымках Вясны
Праз твае закаханыя вочы...
Свидетельство о публикации №119032101316