Канца свету не будзе...

***
Канца свету не будзе,
Не зрынуцца сцены,
І не з цемры ў святло
Пралягае наш шлях.
Проста рана ці позна
Мы сходзім са сцэны,
Пакідаючы вецер
У светлых палях.

І назад не пакліча
Нішто нас у поле,
І ніхто з нас не ведае
Новых дарог.
Дык шануйце, любіце
Міг шчасця і волі
І святло, што даруе
Сягоння нам Бог.

20. 03. 2019 г.


Рецензии