Мне крочыць па жыццi

Мне крочыць па жыцці
Дапамагае Божа,
У творчасці расці
Таксама дапаможа.

Ствараю для людзей,
Радком кранаю душы:
Дарослым, для дзяцей
Шукаю склад сугучны.

Удзячна лёсу я,
Матулі і нябёсам
І што мая зямля
Са мной страчае вёсны.

Люблю святло падзей,
Бацькоў, дзяцей, унукаў,
Люблю жыццё, людзей
І вершы свае ў друку.

І больш няма зямлі
Дзе б я знайшла прытулак,
Лясы мае, палі…
Мне толькі тут утульна!

Мне крочыць па жыцці
Дапамагае Божа,
Дае сябе знайсці —
Любоў маю ён множыць!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →