Беларусь мая краина

      
О ! Беларусь –мая краіна !
Краіна зубраў , жураўлёў
Дзе чырванеюць журавіны ,
Дзе родны кут , белых буслоў.

Там чабаровыя паляны ,
Там верас пахне ў бары
Нібы пірог  спяклі румяны
Цвіце сланечнік   малады .

У  беластвольнай там  бярозкі
Вісяць галінкі над ракой.
Туман накрыўшы луг ля вёскі
Стаіць там ціш і супакой.

Твае блакітныя азёры
З крынічнай чысцінёй вады.
Гуляюць краскамі заўсёды
Ў адлюстраванні прамяні.

Там бусел клёкатам сустрэне
Усіх хто радасць прынясе.
Калі няма ў каго адзення
Там ён прытулак свой найдзе.

Люблю цябе і ганаруся
Мая краіна Бела Русь!
У цяжкі час я прытулюся
З падзякай шчырай пакланюсь.

Лілія Воранава (Заяц) 15.03.2019г.


Рецензии