Серп маладога месяца...

***
Серп маладога месяца
Над хатамі ўзышоў.
Вясна ў акне не месціцца,
А за акном – шляхоў
Раздолле небывалае:
Ідзе, гудзе вясна!
Каханне будзе ўдалае:
Абудзіцца яна –
Пяшчота сэрца чыстага,
Што дыхае вясной,
Спагада прамяністая –
Вясенняю парой!

08. 03. 2019 г.


Рецензии