Душа народа

Пакуль жыве душа народа --
Не згіне вера ў Беларусь;
Садоў яе квяцісты водар,
Крыжоў, што памяць берагуць.

Пакуль жыве душа народа,
Датуль ягонай мове жыць.
Быць для людзей узнагародай,
Якой павінны даражыць.

Пакуль жыве душа народа --
Не страціць край адметнасць дзён.
Душа даецца ад прыроды,
Яна цвіце, бы ў полі лён.

Пакуль жыве душа народа --
Нам ткаць надзеі паясы.
А дзе надзея -- там і згода:
І мір, і шчасця галасы.


Рецензии