***

Надзей маіх зямное кола
Дарогі мерае штодзень.
Мая жыццёвая падкова
Мяне да існасці вядзе.

А існасць там, дзе ёсць каханне,
Гарыць агеньчык уначы.
І дзе ад вечара да рання
Гукае думкі далячынь.

Парыж, Венецыя, Афіны --
Сустрэч цікавых не злічыць!
І толькі кут, што сэрцу мілы,
Трывогі здольны залячыць.

Яму я ўдзячны той дарогай,
Што пралягла праз творчы лёс.
Мая зямля -- крупінка Бога.
Я да яе жыццём прырос.
 


Рецензии