Вясновае

Вясны чакае салавей --
Там дум яго пральецца песня.
Пасля зімы, пасля завей
Жыццё з малітвай уваскрэсне.

У вэлюм апранецца сад,
Сустрэне май у сітцы белым.
Пачуцці вернуцца назад,
Пачуцці вернуцца да веры.

Я ў той вясне знайду спакой,
Зямлі сваёй матыў адвечны.
У плуг запрэжаны мой конь
Напружыў дзён вясновых плечы.



 


Рецензии