Хай не па тарыцца

Навокал каласіцца жыта,
Сінее родны васілёк.
Кошыкі з суніцамі прыкрыўшы,
Малеча ягады нясе здалёк.
Стаю і ўспамін находзіць,
Пах поту,спёка і пясок.
Усмешкі,слёзы не праходзяць,
Сінее ягадны лясок.
Суніцы жменямі збіралі,
Хто на каленях,хто пластом-
Солдаты пасля бою спачывалі,
Лежачы ў цені пад кустом.
Цяпер няма бяроз,нястала лесу,
Няма суніц,маліннік перарос.
Усё на свеце можна перажыць,
Адбудаваць,залячыць раны.
Але вайну і паўшых не ззабыць,
Хаця ўжо не часта бачны ветэраны.
І жыта яшчэ будзе каласіцца,
І будуць спець суніцы ў ляску,
Хай толькі гром вайны не паўтарыцца,
Сынам і ўнукам яшчэ на іх вяку.


Рецензии