Скрозь сiта

Скрозь сіта бяссонных і доўгіх начэй
Адмераю пройдзены некалі шлях,
Як тую вінілку ў секундах дыджэй,
Успомню ўсе выдыхі  й кожны ўзмах.

На ўздыху  глыбокім сябе ледзь злаўлю,
І складзены крылы, і хутка развязка.
Жыцця не цураўся, жыццё я люблю.
Цябе ж я кахаю! Прабач, калі ласка.

Калі ж нам адлічаны  скончыцца час,
Ты ведай адно: за мяне не хвалюйся!
І нават пасля свет кахання не згасне,
Спакойна за нас я адтуль памалюся!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →