Дзяцiнства

Дзяцiнства ўсмiхаецца
З пацертых фотаздымкаў.
Яно гучыць, спяваецца
На дзедавых пласцiнках.

Звiнiць, цячэ ды плёскае
У лужах каля хаты.
Частуецца- прысмоктвае
Цукеркамi з гарбатай.

Пяшчоцiцца i лашчыцца
Да мацi з пацалункам.
З сюрпрызамi хаваецца
Пад елкай ў падарунках.

Гартаецца старонкамi
Любiмых добрых казак,
Гуляецца са скрынкамi
Пазабываных цацак.

Ды цукрам рассыпаецца
На змочаную лусту.
З бусламi нараджаецца
Ды падае ў капусту.

*Анастасия Шведко #стихи #поэзия #литература #детство #поэт21века #poems


Рецензии