Февраль

Танцуе люты свой апошні танец,
З адлігай часам, часам з завірухай.
То шле мароз- на снег наводзіць глянец,
То ветруганам .дасць нямала руху.

Ды дзе-нідзе праталіны з-пад снегу
Выглядваюць плямамі рудымі-
Даюць шляхі вясноваму разбегу,
А там зямельку сонейка абдыме.

І будзе зноў цяпло, і будзе радасць,
Усё прачнецца, ажыве, адтае.
Ды толькі люты з зімнаю пагардай,
Ніяк да долу сонца не пускае.

І хмары наганяе днём і ноччу,
То разам з ветрам апантана вые,
Хоць да ўлады пахмурны ахвочы,
Ды толькі сілы ў лютага не тыя.

Ужо няма зімовага размаху,
Усё хутчэй і больш снягі сыходзяць.
А раніцай  вясновым вее пахам,
Вясна, хоць і паволі, надыходзіць!

Прыродай ужо так наканавана,
То ўсё цвіце, а то адпачывае.
А люты, хоць зімнЫ, ды паважаны,
Праз год ізноў уладу атрымае!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →