Рабiнка i дубочак

       Байка
Стары дуб кахаў рабiнку
І туліўся да яе:
«Абдымаць хачу дзяўчынку
І жаніцца па вясне!»

 А дзяўчынка круціць носам,
Непакорліва яму,
Распусціла пышны косы:
«Што гаворыць? Не пайму!

Ой, дубочак мой старэнькі,
Прапанова твая – шок.
Я ж малодка, даражэнькі,
У мяне ёсць жанішок.

Хіба згодзішся ты ў нянькі –
Маіх дзетак калыхаць,
Забаўляць, гуляць у лялькi,
Казкi, вершыкi чытаць...»

«Мабыць, хлусішь, маладзіца?
Справа гэта не мая,
Рукі, ногі ўжо трасуцца,
Ды і дрэнна бачу я».

«Дык сядзі тады, старэнькі,
Ногі  звесіўшы з гары,
Лёс не ганьбі свой, сівенькі,      
Ад зары і да зары.

Да пары кахаў ты дзевак,
Калі ўжо немалады,
Праяві сябе  ты ў спевах, 
Не твае тыя дары…»
   


Рецензии