У месячным ззяннi снег серабрыцца

У месячным ззяннi снег серабрыцца,
Ўздоўж па дарожаньцы троечка імчыцца.
Дзінь-дзінь-дзінь . Дзінь-дзінь-дзінь
Званочак звініць.
Гэты звон, гэты звон пра каханне гучыць.

У месячным ззяннi ранняй вясною
Успомнi сустрэчы, мой сябaр , з табою.
Званочкам твой голас юны гучаў,
Гэта ён, гэта ён пра каханне спяваў.

Успомнілася зала мне з шумным натоўпам,
Тварык твой  мілая з белай фатою.
Дзінь-дзінь-дзінь . Дзінь-дзінь-дзінь
Звон бакалаў шуміць.
З маладой жонкаю мой сапернік  стаiць.

У месячным ззяннi снег серабрыцца,
Ўздоўж па дарожаньцы троечка імчыцца.
Дзінь-дзінь-дзінь . Дзінь-дзінь-дзінь
Званочак звініць.
Гэты звон, гэты звон пра каханне гучыць.
Дзінь-дзінь-дзінь . Дзінь-дзінь-дзінь
Званочак звініць.
Гэты звон, гэты звон пра каханне гучыць.
Гэты звон, гэты звон пра каханне гучыць.

Пераклад русскага раманса “В лунном сиянии снег серебрится”(Евгения Юрьева) на беларускую мову 18.02.2019 г.


Рецензии