Бывай, залатое лета

Бывай, залатое лета.
Будзем мы без цябе сумаваць.
Васількі, рамонкі ў букетах,
На стале не будуць чакаць.
Журавы закрычаць тужліва.
Пахне сенам і асакой.
У садах паспяваюць слівы.
Спіць туман над соннай ракой.
Неба хмарай шэрай адзета.
І не чуцен больш птушак свіст.
Не спявае фарбамі лета.
У танцы кружыць восеньскі ліст.
Бывай, залатое лета.
На двары зноўку восеньскі вечар.
Адпраўляй на  вучобу дзетак.
Бывай, да новых сустрэч!


Рецензии