Ты не ведаеш

Любы, родны, жаданы.
Ты не ведаеш, я сумую.
Не ў мяне, не ў мяне закаханы.
Абдымаеш і песціш другую.
Зазірні, я прашу ў мае вочы.
А я побач, тут, паглядзі.
Плачу ціхеька ранкам, ў ночы.
Агляніся, бліжэй падыйдзі.
Ты прыгожы, ты мой ў сне.
Падыходзіш і абдымаеш.
Ты прысніся, мой любы, мне.
І скажы, что мяне кахаеш.
Не, не вытрымаць гэтай мукі.
Без цябе, мой каханы, жыць.
Помню вочы твае, твае рукі.
Ну а час, так хутка бяжыць.
Палыхаюць ў небе зоркі.
І квітнее ўсё наўкола.
На душы маёй горка- горка.
Я не буду тваёй ніколі.
Ой, як хораша і ўзнёсла
Было б жыць на тваіх вачах.
А цяпер усе зімы і вёсны,
Буду я без цябе, выбачай...


Рецензии