Усё адбылося iначай

Усё адбылося іначай…
Не так, як калісьці хацелі.
Няма нам з табою удачы,
І ў душах пануюць мяцелі.

Расстанне наш лёс абакрала,
Нам болю, адчаю дадала:
Я так па табе сумавала,
Мне, любы, цябе не хапала…

І першыя ў лесе пралескі
Мяне хараством суцяшалі,
Ручай гаманкі пеў мне песні
І смуткі мае нёс у далі…

І склалася ўсё па-другому,
Бо лёс падзяліў нам дарогі:
Каханаму і дарагому
Мае перадаў ён трывогі...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →