Олег Минкин. Максиму Богдановичу

Долго-долго в печали
             без паруса плыл наугад,
И открылись поля,
     где цветы вдоль усталых обочин
К голубым небесам
             поднимают небесные очи
И нахмуренно смотрят
               окошки обиженных хат.
Непонятно откуда,
                из полузабытой дали
Доносилась мелодия
      речи, как детство, прекрасной,
И приветные звезды
         среди васильков загорались,
И над каменным сердцем
          ростки василька поднялись.
Я не знал бы,
 что уху нужен звук исцеляющих слов,
Что немеют уста,
      пересохшие в  долгом скитаньи,
Если б не было нивы,
           затянутой мглой ожиданья,
Где медлительный аист
        оставил мой след под крылом.


                Алег Мінкін
Максіму Багдановічу

Вельмі ж доўга ў адчаі
         без ветразя плыў наўздагад,
Аж пакуль не паўсталі
              залітыя сонцам палеткі
І па ўзмежжу іх –
       сінія вочы задумлівых кветак,
І за імі – абрысы пахілых,
                пакрыўджаных хат.
Я спыніўся
  і моўчкі стаў слухаць мелодыю слоў
Незвычайна прываблівай,
               напаўзабытай гаворкі,
І пазнаў я між кветак валошак
                пяшчотныя зоркі,
І здранцвелае сэрца
            валошкамі зноў прарасло.
Я не ведаў бы,
         як прагне мовы гаючае слых,
Прагнуць вусны чужыя,
        засмяглыя ў доўгім блуканні,
Каб не выплыў да гоняў,
            асмужаных сумам чакання,
Над якімі шырока,
           павольна кружляюць буслы.


Рецензии