Вышываная карцина майго жыцця

З вершаў Л.Гараган.

Панна Восень пажарам прайшла па каліне,
Мне сівой павуцінай на скроні лягла ...
Лёс чаруе сваёй вышыванай карцінай,
Што адбіткам жыцця каляровым была.

Легла ніткай чырвонаю шчасце зямное
І любоў, і світанак, і сонца заход,
Шыта ўсё без канвы трапяткою рукою,
Не шкадуючы фарбаў на кожны мой год.

Вышывалася белым па белым з душою,
А блакітным валошкі, што ў полі цвілі
І бязкрайнасць нябёс з адчуваннем спакою,
І плывучыя ў моры жыцця караблі...

Бы ўзляцела за шчасцем сваім сіняй птушкай,
Мару ўзяўшы з сабой і забыўшы спакой ...
Шыты крыжыкам чорным на белянькай стужцы,
Напаміны пра страты з тугой і журбой.

Без канвы вышывалася тая карціна,
Розных колераў ніткі ляглі бы жніўё
І пакінута белай палоскі часціна,
Каб прадоўжыць жыцця вышыванне майго.

    *.   *.   *.   10.02.2019 г.




Вышивала судьбу мою жизнь

Панна Осень пожаром прошлась по калине,
Мне задела седой паутиной виски… 
 Вышивала судьба мою жизнь на холстине,
Разноцветные нитки мотала в клубки.

Красной нитью прошло моё счастье земное,
И любовь, и рассвет, и вечерний закат.
Шила жизнь без канвы судьбоносной рукою,
Не жалела цветов, расшивая наряд.

Целомудренно шила по белому белым,
Голубым – васильки вышивала во ржи,
Бесконечность небес, без границ, без предела
Ширь морскую, романтику юной души,

Что взметнулась за счастьем своим синей птицей, 
Увлекая мечту, попирая покой…
Шила крестиком чёрным на белой странице,
Растекаясь потерями, болью, тоской.

Без канвы вышивала судьба  жизнь-картину,
Разноцветные нити плела, как жнивьё.
И оставила белой полоску холстины,
Чтобы новыми красками вышить её.

Л.Гараган.


Рецензии