Руки прочь от ВВП!
Сачыць, як Алег Дзерыпаска
Патрапіў да Насты-"Рыбкі"
У пастку, сябры. У пастку.
.
А тая, згубіўшы розум,
Сумленьне ды гонар дзявочы,
Кажа, як быццам, цвяроза,
Нахабна гледзячы ў вочы,
.
Маўляў, яе мэта - Пуцін,
Маўляў, сэксу з Пуціным хоча
Жывёльнага, без пачуцьцяў,
Напэўна, дзе-небудзь у Сочы.
.
Прыпухлыя ад сілікону
Яна раскатала губы.
Лічу я, што варты праклёну
Ганебны той сэкс па-за шлюбам.
.
Калі Пуцін с голым торсам
Сядае на гіпер-ракету,
Сябе ўяўляючы Шчорсам,
Чапаем, Катоўскім ці гэтым...
.
Не памятаю. Дый і годзе.
Адным словам - супермачо.
Былы недарэка Валодзя.
У хуткім - кульгавая качка.
.
І гвалтам крычыць у голас,
Плявузгае род жаночы,
"Пуцін - Радосскі Коллас!"
"Яскравы сьвет сярод ночы!"
.
І цягнуць да Вовы рукі,
Каб зацягнуць у ложак...
Майце сумленьне, сукі.
Ратуй жа іх душы, Божа.
.
Пуцін - не дзеля сэксу.
Пуцін вышэй за каханьне.
Я шчыра не бачу сэнсу
У вашых патугах, здані.
.
А ты, Наста-"Рыбка", сціхні.
Досыць трольліць Расею.
Усіх алігархаў іхніх.
Вяртайся ў Бабруйск хутчэе.
Свидетельство о публикации №119020802483