Абжора муха

Аднойчы ў вакно муха,
Заляцела,села за стол,
Як важная маладуха,
У час вяселля,на вугол.
Вакол вачыма павяла,
Пачысціла крылы,ножкі.
Крыху мядку ў рот узяла,
Закусіла хлебнай крошкай.
Але паказалася мала,
І ў місу палезла з ходу,
Туды,дзе плавае сала.
Каб тут нажрацца ў ахвоту.
Нават тут пашанцавала,
Бо суп быў не жаркі моцна.
Чуць жыццё не каштавала,
Аж у сэрцы стала млосна.
Добра выратаваў хтосці,
З гэтага жаркага вару.
Ды кінуў на пол са злосцю,
Гэту брудную пачвару.
Ёсць і ў нас такія мухі,
Крычаць ды машуць рукамі.
На трыбунах да патугі,
Працуюць спрытна славамі.
Самі ж,каб кавалак вялікі,
На дармавізну,без старання.
Узяць без усялякай лікі,
На вечнае карыстанне.
      ***
Дык дадзім ім аплявухі,
Каб не елі дарам стравы.
А рабілі крыху зрухі,
У агульнай нашай справе.


Рецензии