А я всё чаще возвращаюсь в детство

Я ўсё часцей вяртаюся ў дзяцінства,
Каб раны свае крыху залячыць.
Дзе дружнае, вясковае адзінства,
І дзе ў печы полымя дрыжыць.

Дзе снег па вокны, што не выйсці з хаты,
І гурбы ад марозу аж блішчаць.
Журба і радасць - вёска Маркіняты,
Туды душа імкнецца- не стрымаць.

Плывуць як хвалі ў думках успаміны-
І мроіцца, што я зусім дзяўчо.
,Ляплю снегавіка каля хаціны,
Хоць снегу наваліла па плячо.

Пасля гульні шыбую да сябровак-
Ірынку і Ларыску ўжо чуваць
Смяюцца, дзесь, ля горкі Пятруковай,
І я туды- вяселле падтрымаць.

Спачатку санкі ў рух, а потым лыжы,
Злятаецца на горку дзетвара!
І мокнуць рукавіцы, хусткі, пыжык,
А час бяжыць- вячэрняя пара.

А вечарам баталія ў хаце,
За позні час, за рваныя штаны.
Устрывожана- абураная маці-
І танчыць дзяжка, дзесь, ніжэй спіны.

Ды толькі ўсё праходзіла да рання,
І дэжавю- сяброўкі, горка, смех:
А я з Надзейкай, Клавай, Лёняй, Яняй
Сухім  адзеннем расчышчаем  снег.

І дубль два-  баталія ў хаце-
Цяпер я ўспамінаю з  цеплынёй.
Старую дзяжку і навуку  маці,
Гарэзлівых сябровак дружны строй.

І гэта ўсё як вечнае карэнне,
У  сэрца назаўсёды ўрасло.
Лятуць гадочкі- хутка і старэнне,
Ды успаміны клічуць у сяло.

Да снягоў пад дах, да росаў чыстых,,
Да бярозкаў, вольхаў і дубоў!
Да Клявы з вадзіцаю празрыстай,
Да матулечкі, да любых землякоў!


Рецензии