***

Прастытуткі -- зверху.
Прастытуткі -- знізу.
Не краіна -- вэрхал
З пахам камунізму.

Ёй не трэба творцы,
Не патрэбны знаўцы...
Люд -- у порна-коўцы
Бавіць час без працы.

Хлеба і відовішч
Сёння больш, чым трэба.
Не стае нам долі
Ды блакіту неба.

Збеглі з нашай хаты
Воля ды памкненне.
Час праспаў араты --
Не ўзыйшло насенне.


Рецензии