Пачуццё до гу

Шмат вайна пакалечыла лёсаў
Вось адзін, пра які пішу
Бацька быў звычайным матросам
На вайне Бог забраў душу.
Не верыла маці,што загінуў
Насіла з сабою заўжды фотаздымак,
А калі на чужбіне указалі магілу,
Дзе з цішынёй ён ляжаў у абдымку...
Зусім памутнелі жаночыя вочы,
Згорбілась хутка постаць яе,
З парогу спаткалі слёзныя ночы
У матчыных снах ён жывы існуе...
Скруціла кручына,туга апантала,
Душа не сцярпела натугі такой,
Пакінула Свет не спадзявана
Горач з турботай забраўшы з сабою.
Сын большы паехаў да таты у госці,
У хусцінку зямелькі з сабою набраў,
Палёгка на сэрцы зрабілася штосці
Калі ў маці ў галавах закапаў...
Яму не здалося,супакоілась маці,
Каханы да дому вярнуўся з чужбіны,
Спакойна цяпер будуць разам ляжаці,
Бацькіна частка на малай радзіме...
Цяжкая праца,але не абходная,
Душу супакоіць,каштоўнасць вялікая,
Гэта зрабіць не адмовіць не водны
Пачуццё доўгу ніколі не згіне!


Рецензии