Студзень пачуццi мае не астудзiць...

***
Студзень пачуцці мае не астудзіць.
Ты для мяне, нібы сонца усход.
Погляд пяшчотны высокае будзіць,
Нібы бадзёры - вясну - крыгаход.

Ты для мяне, – нібы зорнае неба,
Вусны твае, нібы ліпавы мёд.
Словы, як водар гарачага хлеба.
Сумны твой твар, нібы жудасці лёд.

Погляд пяшчотны высокае будзіць,
Нібы вясну на душы – крыгаход.
Студзень пачуцці мае не астудзіць,
Ён іх збірае  у дзён карагод.

22. 01. 2019 г.


Рецензии