Сцяжынка
Паспявала з сябрамі я ўсюды.
І вузенькай жытнёвай сцяжынкі,
Я дзяцінства свайго не забуду.
Каля могілак, да бабулі
За руку з малою сястрычкай.
Адпраўляла нас ранкам матуля,
Аднясці хатулёк невялічкі.
Там старыя віталі гасцінцам.
На парозе сялянскай хаты.
Не, на гэта нельга забыцца,
Хоць дарослыя мы дзяўчаты.
Будзе помніцца наваколле.
Той палеткаў прастор бясконцы.
Як камбайны плылі ў полі.
Пад спякотным, ласкавым сонцам.
Сонін лес запрашаў у чарніцы.
Усміхаўся прастор васільковы.
Ля ракіт размашлялі крыніцы
Чуўся будні гоман вясковы.
Я прыехаць да дому рада
Шчыра ўсіх землякоў вітаю.
І хачу даць наказ - параду
Не цурацца роднага краю...
Свидетельство о публикации №119012007117