190120 bel
Дзе ўсё вакол – адзiны вечны цуд,
Дзе тузаўся i сябраваў з хлапцамi,
Дзе пакахаў - я нарадзiўся тут.
Я нарадзiўся тут, дзе адляцелi вёсны,
Што дадзены ў жыццi не назаўжды,
Пакiнуўшы на сэрцы вечны роздум,
У далеч адышлi юнацкiя гады.
Я нарадзiўся тут, дзе к сэрцу сталi блiзка,
Мясцiны, у якiх мне давялося быць -
Ад Гродна да Дняпра, ад Полацка да Пiнска,
То з кроплямi дажджу, то з прыгаршчай сунiц.
Я нарадзiўся тут, дзе балаты з лясамi,
Усталявалi свой уласны свет,
Тут, дзе бярозак свечкi за царквамi,
Дзе пахаваны на пагосце дзед.
Я нарадзiўся тут, пад гэтым хмарным небам,
I з марамi надзей, цi ў роспачы пакут,
Я ведаю - хто я, i што ў жыццi мне трэба,
I дзе мой родны край - я нарадзiўся тут.
Свидетельство о публикации №119012004510