Не супын ць

        Не супыніць.

Сьвету што патрэбна?
Спакой ці цішыня,
Чорны кавалак хлебны,
Ці громы, ці вайна?

Маланкай перуновай
І пугай бліскавіц,
Да самай да высновы,
Жыцьцё ці супыніць?

Пад золакам пунсовым,
Над ніткамі грыбніц,
Гоман многамоўны,
Жыцьця, ці супыніць?

Яго хада чароўна,
Таемнасьць таямніц!
Пад Боскімі далоньмі,
Жыцьцё не супыніць...
                -20/01/19


Рецензии