Камiнг аут

Дзесь у іншым свеце
няма абмежаванняў.
лічыцца адно тое,
хто ты і што ты
такое.
Не задаюць пытанняў
пра рост адзежу фрызуру
працу і дзеясловы,
што акрасляюць
плоцевую натуру.

Там мы шчасныя ў парку.
ён імгліцца для нас.
Як жа моцна страшэнна
віруецца ў галаве
ты глядзіш у мае вочы
трымаеш за душу.
захапляюся. прагну.
шалею. імкнуся
абдымаць цалаваць
зараз потым
ўвесь час
і не мушу не мушу
нікчэмных
вачэй баяцца,
і сябе, і цябе,
гэтай нашай хваробы,
у такіх вось як мы кахацца.

разарваць бы дашчэнту праклятае сёння
і не быць закаванаю ў ланцугі
Толькі тут я
ў абранай праз іншых прасторы
аддазенная на скон
бязлітаснае тугі
 

 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →