Сёння месяц у Раку...

***
Сёння месяц у Раку, і поўня – амаль.
Супер-месяц дайшоў аж да даху!
І каляднага неба сівая эмаль,
Нібы крылы анёла ў размаху.

Сёння правіць прасторай і часам Зерван,
І маім, і тваім правіць лёсам.
І каму б ні маліўся ты, гэта – падман.
Дык маліся ж ты проста нябёсам!

19. 01. 2019 г.


Рецензии