Антычнасць. Багi. Героi. Легендарная ранiца

                <1>

Перад усім з'явіўся Зеўс.
Хадой прыгожай і нячутнай.
На трон - шкляны? - сядае Зеўс.
Маланкі б'юць. Гразой нячутнай.
Пакоі вышняга Парнаса.
Багі сыходзяцца між тым.
Багіні гожага Парнаса
У строях з шыкам ідуць за тым.
Прамнее ранак. След зары.
Вальсуе Грэцыя садамі!..
Скульптуры скрозь. І след зары
Знікае, недзе за садамі...
І грэкі цэбры дастаюць.
Глякі вымаюць він і кубкі.
З галер правінт свой дастаюць
Плыўцы, што любяць песні, кубкі.
І гэтак дзень за днём. Сябры!
Адкуль жа ведаў я Афіну,
Калі яеныя сябры
Мне паказалі не Афіну,
А толькі цені мірных німф?
У сховах скал і берагоў,
У атачэнні новых німф,
Густых скалістых берагоў?..
О мне ці трэба гаварыць?!
Жыццё хвілінамі мацнее:
Аб грэках грэкам гаварыць.
Дзе ўладарства іх мацнее.
Але ж пабачыў росквіт я! -
Прабач ты, Грэцыі зямля...


                <2>

І вось свiрэль яшчэ ў гроце
Імглой схаваная наўпрост.
А пырскі хваль аж б'юць па гроце!
І ветразь - сцяг ужо наўпрост!..
Антычнасць! Грэцыі маёй.
У аздабленні ё навука.
Бяжы ад сутнасці маёй -
Еўропе першая навука!
Пачуў я думнага Сакрата.
Хоць Апалон гайдаў душу...
І - розумам, тады Сакрата,
Знік Апалон: аддаў душу?
Міг неадчэпных жарабцоў.
І жарабят, нібы авечак, -
Імчалі іскры жарабцоў -
З-пад капытоў - статкі... авечак!
Ах, чарадзейства слоў, мітаў,
Легенд, і згадак, і маны,
У залатым пяску і мітаў,
Быліны - праўднасць без маны!
Пара, пара аб тым казаць.
Пра мройны край - суцэльны эпас.
Я ім сучасны. Каб казаць.
Зноў перажыць. Парнас і эпас.
У словах Паэзіі - вытока.
Дзе ад паэзіі - высока.
Але, як квет, духмяны, юны,
Зляцеў Арфей і сеў на дзюны, -
Струну кранае голас юны!

І я знямеў ды сеў на дзюны...


Рецензии