Кот

Абвясціў нам снег байкот -
Снег стаміўся трошкі.
Сівавусы чорны кот
Выйшаў на дарожку.
Не адну прайшоў вярсту
Крочыць сцежкай горда,
А суседскаму кату
Ён раздрапаў морду.
Кот трымаўся малайцом
Перад коткай шэрай.
Пойдзе котачка з катом,
З першым кавалерам.
Ля расчыненых варот
Ходзіць, нібы рыцар.
Сівавусы чорны кот
Як ня спакусіцца?
Шуры-муры ля плота.
Скажам: "Безумоўна
Дзень у нашага ката
Выдаўся цудоўны".


Рецензии