Укралi песню Яначка

Укралі маю песню непрыкметна,
Змянілі сэнс, парушылі прыпеў.
У ямачках тваіх смяецца лета,
Якім я наталіцца не паспеў.

Цяпер па-руску Яначка гукае
Сыноў сваіх-ліцвінаў з-за мяжы.
Яе палон расейскі не пускае,
Не адпускаюць маскалі-мужы

Да родных ніў, цнатлівай Беларусі,
Дзе ямачкі разгледзеў сам паэт
У Яначкі, што бавіць час у скрусе,
Айчыны вышывае сілуэт.

Імя Яніна -- нашае, не ваша,
Навошта ж песню скралі вы, сябры?
Ды што казаць, Расея -- гэта ж Раша --
Пагрызлі тэкст эстрадныя бабры.    


Рецензии