Зiмовы след

Хаты пакрытыя студзеньскім снегам,
Грэюць зіму ліхтары.
Вечар з адлігай пранёсся з разбегам
Па засмучоным двары.

Вырас за ноч снегавік пасівелы,
Радуе позірк дзяцей.
Падае снег заахвочаны, белы,
Гурбы ля плоту мяце.

Сённяшні снег, нібы мроя з дзяцінства:
Як я яго сустракаў!
Сотні сняжынак, спавітых адзінствам
Вальса кранае рука.

Лыжы чакаюць лыжні і забегу --
Заўтра настане іх час.
Я пракладу па бялюткаму снегу
След нечаканы да Вас.




 


Рецензии