У белым святле лiхтара каля плота...

***
У белым святле ліхтара каля плота
Льняная вуаль мяккацелай завеі.
Настольная лямпа начнога палёту.
Пад раніцу гэта вуаль парадзее –
У белым святле ліхтара каля плота.
Бабуля насупраць засвеціць агеньчык
І будзе чакаць свайго сына-пілота.
Ліхтар каля плота – мой сябра-паплечнік –
Для маці насупраць – святы сямісвечнік.
Канчаецца ноч. І на выхадзе ранне.
Святы сямісвечнік гарыць на світанні.

14 – 15 студзеня 2019 г., Радашковічы


Рецензии