Успамины

(на белорусском языке)

Наляцелі, загулі
Белыя мяцелі,
Ў замець памяць прывялі:
Што сказаць хацелі?

Помню, як бацькі раней
Коней ў ноч вадзілі,
Цёк з напружаных вачэй
Позірк іх былінны.

Тапацеў табун праз бор,
Рэхам адклікаўся,
Быццам невядомы твор
Ў лесе зачынаўся.

А за борам, ля ракі,
Кветкамі усыпан -
Падарунак дарагі,
Беражок айчынны.

І над полем месяц рос,
З Эсаю здружыўся,
Не пазнаўшы яе лёс,
У віры кружыўся.

Бацька вогнішча складаў,
Я падносіў дровы,
І агонь затым палаў,
Як заранак новы.


...І у вёсцы першы раз
Я адкрыў калітку,
Калі яблыневы Спас
Ў сад да Евы клікнуў.

Тут губамі першы раз
Я кранаў каліну,
Але смак, прывабны, гас -
Бо, як лёд, галіны.

А у летні вечар-дар -
Белай ружы плацце!
Цалаваў, як гаспадар,
Пад фатой багацце.


І мяцель затым - услед,
Як пагоншчык волі,
Хіба гэта плед ад бед?
Белае прыволле...


15.01/19


Рецензии
Калі яблыневы Спас
Ў сад да Евы клікнуў. (Стихи Автора).

Автор добрый -не голодный,
много яблок дарит Спас!
Наш Спас - яблочный, медовый;
угощал стихами нас.

Катерина Пас Чна   30.01.2019 09:35     Заявить о нарушении
"Много ябок дарит Спас!" -
Зрелый вкус, медовый.
В сад до Евы ловелас
Лез, объят истомой...

Василий Азоронок   30.01.2019 08:37   Заявить о нарушении
плацце і калітка гэта не беларускія словы......сукенка і веснікі брамка

Владимир Гайдук   01.02.2019 18:11   Заявить о нарушении
мяцелі таксама не бел.......завеі трэба

Владимир Гайдук   01.02.2019 18:12   Заявить о нарушении
Владимир, извините! Я бы доверился Вашим поправкам, однако (читайте!):

"...Апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў (І.Мележ).

Сукенка, сукня, плацце. Сінонімы (Клышка).

"Праз мяцель і годы крочыць новы век, светлыя паходы ладзіць чалавек (А.Куляшоў).

Насчет "каліткі" скажу так: Приезжайте на Витебщину, и каждый Вам пояснит, что это такое. И покажет. И проведет через калитку. Я знаю, что есть белорусское "брама". Однако парадокс в том, что брамы заменены калитками, и отличие есть.

Всего Вам доброго. Спасибо, что обращаете внимание.

Василий Азоронок   01.02.2019 22:07   Заявить о нарушении
то значит и они ошибались
есть скарник оттуда и берите бел слова

Владимир Гайдук   02.02.2019 20:00   Заявить о нарушении
А это взято со "Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы. Менск: Вышэйшая школа, 1998. ISBN 985-06-0374-Укладальнік: Ніна Гаўрош".
Что, столь солидному изданию нельзя доверять? А, Владимир?

Василий Азоронок   02.02.2019 20:38   Заявить о нарушении
Уважаемые "Весёлые ребята"!
В почёте - есть слова "Калитка","брама".
А Ваш сосед учил: "брама" - калитка,
И сделал перевод: здесь брама - "хвіртка".
(Турнир с брамой).

Катерина Пас Чна   14.02.2019 11:05   Заявить о нарушении
Родная мова

Трэба мову сваю любіць,
Немауляткам маленькім песціць.
Бы душой не астыць,
Як крышталік у жменьцы несці.

Сваю родненькую спазнаць,
Нібы рысы сваей далоні.
Яе кнігу з глыбінь чытаць,
Што у вуснах святой "пагоні".

Марай светлаю з ею жыць,
Несці у свет, нібы што святое.
Яе годнасцю даражыць,
Адхіліушы усе ліхое.

Чысціню тую берагчы,
Ад навалау, ды смецця.
Жауручком хай яна гучыць,
З ею жыць нам, і з ею памерці.

Прыгажуньку сваю кахаць,
Бы дзяучыну між кветак мая.
Права дасць яна нам сказаць,
-Ты чысцейшая і незямная!

Вольна несці яе у прасцяг,
Адпіхаючы прэч спакусы.
Толькі з моваю маем сцяг,
Толькі з ею мы Беларусы!

Владимир Гайдук   14.02.2019 17:28   Заявить о нарушении
Цудоўна, Ўладзімір!

Ніхто не скажа, што няма
У мове чыстага крышталіка,
Але суседзі нездарма
Таксама побач - як стваральнікі.

Не можа мова быць, як лом!
Каб тым народам ганарыліся,
Патрэбна строіць такі дом,
Дзе б сонцу ўсе падрад маліліся.

Василий Азоронок   14.02.2019 18:29   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.