Да дому

Маці да дочкі забралі ў горад
З вёсачкі роднай,дзе век пражыла
І з той хвіліны накінулась гора,
Сум апантаў і скруціла туга...
На вёсцы ля хаткі бярозкі шумелі,
Чужыя унукі гайсалі арэлі,
Дзяўчаткі вячоркамі песенкі пелі,
Дзялілісь суседзі усім,што мелі...
Бабулькі у летку сядзелі на лаўцы,
У зімку дзівілісь на ўсё праз вакно
Так і ляцелі дзянькі не прыкметна...
Цяпер на чужбіне,таго не відно.
Сумуе бабулька,як там суседка?
Ці ажаніўся суседскі дзяцюк?
Мабыць заросла досюль палетка...
За што не возміцца,валіцца з рук.
Сумуе бабулька ў прыгожай кватэры,
Паветра не тое,не тыя куткі...
Думкі яе засцілае шэрань,
І душу рвець на шматкі...
Дзяцінства,юнатства і маладосць
У вёсцы прайшлі,там і сталасць адчула,
Жадала аставіць там свае косці,
Але ж забрала дачушка чулая...
З мужам у двух цэлы дзень на рабоце.
Як вартавы,ў доме толькі бабуля,
У жыццёвым сваім калаўроце
Смутак вялікі,вялікі адчула...
Яе сябры ўжо ляжаць у спакоі,
Тупае ледзве,але не злягла
Томна і цяжка у добрым пакоі
Няма сябровак, акрамя шкла.
Стаіць,паглядае яна ў бок дарогі,
Той,што вядзе да роднага кутка,
Але прыходзіць з работы зяць строгі:
"Мама,назад вам дарогі няма!"
Сэрца ў яе абльецца крывёю:
"Што ж нарабілі вы,дзеткі мае!
Трэба ж прыкрыцца зямелькай сваёю,
А не сумаваць мне на чужыне!
Чужая зямелька і неба вядома,
Ночы чужыя,не сплюшчыць вачэй...
Вельмі хачу, мае дзеткі да дому
Вязіце,вязіце як мага хутчэй!!!


Рецензии