Каханне

Многа минула з таго часу
Не год не два,а ўсіх дваццаць,
Дзеля жыццёвага запасу
Я рухалась адукавацца.
Сама з вёскі.У горад гулкі
Я трапіла нібы з-за мора
Рабіла частыя прагулкі,
Не маючы тугі і гора.
Паветра цяжкае,як лава
Мяне цягнула больш да лесу.
Было там ціха і цікава
Тут не было мне інтарэсу.
З абшчагі глянуўшы ў акенца
Душа напоўнілась да верху
Уздыхнула,Затрымцела сэрца
Я бачу з шостага паверху
Бярозак,ліпак і дубкоў
Густых зялёных шмат радкоў
Палянку ў жоўтым і чырвоным цвеце
Рабінак некалькі і смецце,
Што засталося ад пахода.
Забыла я пра ўсё на свеце
Туды не збегаць будзе шкода.
Мяне так гэта захапіла
вакол прыгожая прырода
Лячу туды з усея сілы
Сабе дала на гэта згоду.
Ідзі пабегай,калі рвесся
Калі так туга без двара
Ды толькі памятай-на сессіі
Чытаць,вучыць табе пара.
Адно другому не зашкодзіць
Пад паху кнігу узяла,
Сяжу,чытаю гэта ў модзе
Сувязь з прыродай навяла...
Прыемна ў цяньку пад ліпай,
Да мяне спусціўся павучок
Пускае павуцінне,тое ліпне
Гляджу:Ідзе на сустрач мужычок.
Дайшоў, пытаецца:"Kуды вядзе сцяжынка?"
Плячыма паціскаю,што казаць
Прыкмеціў,я -прыгожая жанчынка,
Спытаў:"Сяброўсва можна завязать?"
Яшчэ разок я павяла плячыма
Няма чаму тут смуткаваць,
Сходу згадзілася я жыва,      
Так пачалі мы сябраваць...
Параіў вечарам сустрэцца,
Разам пайшлі у кіназалу
Абняў мяне:"Хачу пагрэцца"...
Пасля кіно паехалі к вакзалу...
Прапанаваў:"Паехалі на дачу!"
Не ахілілася,бо там прырода...
Сто грам,перакусілі смачна...
І легчы спаць ў абодвух была згода...
Што пачалося,лепш не ўспамінаць...
Ён быў ласкавы,моцны,лоўкі
Нельга там было стрымаць,
Паздымаў усе абноўкі...
Зліліся ў целае-адно!
Адзін адному подыхі дарылі...
Мяне ўсасала ў гэтае багно,
Потым пра нас нямала гаварылі.
Так цягнулася гады чатыры,
Часцей каталіся на дачу,
Углублялася ўсё шырай,шырай
І зараз тое не лічу няўдачай...
Між справамі каханне мы будзілі,
Не самі-гэта даў Нябесны!
Кожны погляд між сабой лавілі
Каханне і сорам -не сумесны!
Агнём кахання ў нас гарэлі вочы
Быццам адзін аднога з'есці хочам!
Досель дзяковаю Богу!
Не баяліся ні плётак,абгавораў
Я памятаю дачу і падворак
Да чужога нам было нічога...
Прыгожы сдобрым светлым тварам,
У натоўпе вызначыла б сходу
Такога стрэнуць ,я- навекі мару!
Да скону быць дала бы згоду!
Шумеў,шуміць і будзе шумець гай...
Нішто не робіцца без павялення Бога!
На адзін грэх пабольшала-няхай!
Усё як ва ўсіх-прыкметнага нічога...
Было каханне ў вялікім горадзе
Забыць яго да смерці не дадуць
Шлю я прывітанні сваёй моладзі,
Бо ад яго- два юнакі растуць!
І скажу: "Кахання -не цурайцеся!"
Ваша жыццё незабыўным і цікавым будзе!


Рецензии